Карла Спампані
Карла Спампані | |
---|---|
Carlo Spampani | |
Дата нараджэння | 1750 ці 1730 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1783 ці 2 мая 1783 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Заслаўе, Шчорсы |
Найважнейшыя пабудовы |
Шчорсаўскі палац Палац Пшаздзецкага Радзівілімонтаўскі палац |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́рла Спампа́ні (італ.: Carlo Spampani; 1750, Рым (?) — 2 сакавіка 1783) — архітэктар барока, прадстаўнік паладыянскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Італіі, прыпушчальна, у Рыме. Мяркуецца, што вучыўся ў Акадэміі Св. Лукі ў Рыме. Пад уплывам мастака Францішка Смуглевіча ў 1770 перасяліўся ў ВКЛ. Першапачаткова працаваў па заказах езуітаў (да скасавання ордэна ў 1773), выкладаў архітэктуру ў Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у пабудове акадэмічных будынкаў, астранамічнай абсерваторыі[1].
Пасля служыў у войску, у 1774 атрымаў ранг харужага булавы польнай літоўскай, з 1779 капітан[1].
Для Паўла Ксаверыя Бжастоўскага пабудаваў палац у Паўлаве, з канца 1770-х гг. выконваў заказы Караля Радзівіла Пане Каханку (аўстэрыя, перабудова палаца ў Альбе і інш.). У 1779—1783 прыдворны архітэктар Юзафа Радзівіла, пабудаваў для яго драўляны палац у Радзівілімонтах пад Клецкам. Для Дамініка Пшаздзецкага пабудаваў палац у Заслаўі, завяршыў будоўлю касцёла. Для Адама Хмары пабудаваў палац у Сёмкаве. Для Тадэвуша Коцела пабудаваў двор і лямус у Беніцы каля Маладзечна. Кіраваў дэкараваннем палаца ў Шчорсах для Іаахіма Храптовіча. Удзельнічаў у пабудове палаца Ігната Мараўскага ў Беліцы каля Мінска. Па заказу Юстыніяна Шчыта будаваў палац у Юстыніянаве, двары ў Добрамыслях і Таболках. Для Пятра Твароўскага пабудаваў двор у Велясніцы пад Пінскам. У Вільні кіраваў рамонтам капліцы Св. Казіміра пры кафедральным касцёле. Для Юзафа Паца склаў праект двароў у Мытах і Ражанцы каля Ліды[1].
Памёр ад сухотаў. Пахаваны ў драўлянай царкве базыльянскага манастыра ў Цапры пад Клецкам[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў адным з піянераў класіцызму ў ВКЛ, будаваў пераважна мураваныя і драўляныя палацы, займаўся іх дэкараваннем.
- Шчорсаўскі палацава-паркавы ансамбль , 1770—1776[2] (разам з Я. Габрыелем і Джузэпэ Сака).
- Асобныя крылы езуіцкага калегіума і прыбудовы да абсерваторыі Віленскага ўніверсітэта, 1773.
- Праект палаца ў Паўлаве пад Вільняй, 1775.
- Палац у Сёмкава, 1775/6-1780.
- Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (у 1778—1779)[2]
- Палац Пшаздзецкага ў Заслаўі, 1778—1782[2].
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі (?).
- Радзівілімонтаўскі палац[2], 1778—1783.
- Абнаўленне капліцы Святога Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы, 1782 (абнаўленне).
- Сядзіба і лямус у Беніцы пад Маладзечна[2].
- мост і капліца ў в. Кухцічы[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Карла Спампані на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- ↑ а б в г д е Спампані Карла // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006. — ISBN 985-11-0378-0
- Спампані Карла // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Барышаў Г. І., Марозаў В. Ф. Спампані Карла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся ў 1750 годзе
- Нарадзіліся ў 1730 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1783 годзе
- Памерлі 2 мая
- Памерлі ў Віленскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Мінскай вобласці
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Літвы
- Архітэктары Італіі
- Архітэктары Вільнюса
- Архітэктары барока
- Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага
- Памерлі ад туберкулёзу